Home

Advertisement

Customize

Previous 20

Aug. 25th, 2008

балёнік

(no subject)

Кали б я зараз не написау, то можна было б абвинавациць мяне у тым, што я зноу кинуу жж. ан не! пишу, з пошты, бо з хаты не магу)
наконт минулага паста магу сказаць што там не усё правильна) прынцыпау у мяне таких и не было, дакладней яны у мяне "были", пакуль я не сутыкауся з выпадкам, кали мне трэба было их праверыць, и канешне ж яны аказвалися не прынцыпами. вось так. я чалавек без прынцыпау. многия могуць сказаць гэта як абвинавачванне, а я так не личу. проста я таки. (зноу будзе цикава паглядзець ци згаджуся я з гэтыми словами праз пэуны час кали буду перачытваць)
цяперака мае дни - гэта час перад ад"ездам у Италию. я проста хаджу туды-сюды и чакаю. ад нямачаго раблення сабрау ужо амаль усе рэчы. и хаджу. а ехаць дарэчы крыху страшнавата. але гэта крута. усё пачынаць спачатку. цикава, як да мяне паставяцца людзи?
ладна, заканчваецца час. на жаль. я б яшчэ паписау.

Jan. 14th, 2008

балёнік

(no subject)

Новы нумар святочны нумар Трыкутніка чытайце тут

http://pbnf.org/documents/trykutnik.pdf

Jan. 5th, 2008

tankian z vokam

Вакацыи

30га прыехау з Вильни.
У чацвер у Баранавичах займауся з малодшыми братам и сястрой усякай фигнёй ципа корчання рожау перад фоцикам (кали будзе магчымасць размяшчу пару фотак - вельми прыкольныя )
У пятницу ужо у Менску сустракауся з лицэистами наконт Дня Лицэя
У суботу быу займауся выпиваннем разам з Пусям усяких алкагольных напояу рознай моцнасци и размауляу з им тссзаць па душах.
У нядзелю ужо зноу быу у баранавичах, бо трэ было дапамагчы у касцёле адной сястры з каляднай сцэнкай, якую аказалася адмянили (а мне нихто ничога не сказау (а я та ехау спецыяльна з Менску (7000руб.) ) )
Потым увечары пиу з татам Немирофф мядовую и размауляу пра Коласа и пра Лицэй
Сёння да нас з Менску прыязджали госци.
А зараз я знаходжуся на менским вакзале у инэце.
А заутра мы паказываем Коласу, што мы зрабили на Дзень Лицэя, и святочны Трыкутник, якога, прызнаюся, яшчэ амаль няма (але у большасци не па маёй вине). А пасля я пайду на ДН да сваёй дзяучыны (кали яна канешне запросиць мяне (жартую. я и так прыйду (жартую)) 
Вось якия у мяне вакацыи.
А яшчэ сёння мне немагчыма было адвязацца ад свайго мабильника: ён тольки и рабиу, што званиу и званиу, дурань)
ЗЫ а яшчэ мяне адключыли за неуплату
 

Dec. 13th, 2007

tankian viasioly

(no subject)

быў сёння на акцыі супраць Пуціна)) Я на яе крыху спазніўся, таму прыйшоў, калі Вячоркі ўжо не было, быў толькі Міхалевіч. Што мяне больш за ўсё здзівіла, дык гэта колькасць удзельнікаў. У асноўным былі амапаўцы, журналісты, ну і крыху простых людзей. Атрымоўваецца, што ўсім астатнім пофік на Пуціна і незалежнасць?

Карацей пагуляліся ў даганялкі з амапам. ім было цяжка нас злавіць, бо нас было нашмат меней за іх, і мы лёгка увіваліся ад іх)) Але потым яны ўсё ж такі ўзялі сітуацыю ў свае рукі, і тады мы з гадзінку пагулялі з імі па Менску: пахадзілі па прашпекце, па парку, прайшліся па беразе Свіслачы, пагаманілі з імі крыху. Але, на жаль, у іх было не вельмі шмат часу, ды ў нас таксама, таму ля трамвайнага прыпынку "Палац дзяцей і моладзі" мы па-сяброўску развіталіся і селі ў трамвай, а за імі прыехала машына і іх падвезлі (от, буржуі!) 


Праўда, я не памятаю гэтага моманта)) Выглядае на тое, што я б'юся з мянтом) 

   
Ну як вам кантрасцік?)) Выбачаюся перад тымі, хто на другой фотцы, я там крыху падправіў, але зусім няшмат))Нехта сумняваўся ў нашай міліцыі?!)) Вось сапраўдныя патрыёты! Ато нашы вунь што вытвараюць! А іншыя сядзяць на канапе і кажуць нешта пра незалежнасць. Пакуль вы сядзіце, наша міліцыя адстойвае гэту незалежнасць)))

Nov. 30th, 2007

кот спіць

(no subject)

людцы добрыя! скажыце калі ласачка як змагаццо з лянотай? у мяне ўжо даўно такого не было, але факт што яно вярнулася: я сяджу, і мне ніпіга ніхочацца рабіць!! рука не падымаецца вырубіць музыку. нат ісці спаць не хачу. ааааа. толькі не гэта. я думаў, што ўрэшце ўсё нармальна, і я не буду так губляць час. ан не! наце вам! оцтой. 
у нас заўтра ўжо будзе новая настаўніца па ангельскай. маладааааая. нат студэнтка ішчо. а былая сыходзіць. ужо не адна сыходзіць. а яшчэ з адным чалавечкам у сваім чэраве. ))

tankian z vokam

(no subject)

мне трэ назаўтра прачытаць Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" (я такі ..., што да гэтага часу яшчэ не прачытаў), але мяне нешта ня прэ зараз нічога чытаць. ну што ты з гэтым зробіш? да таго ж грае музыка, а мне вельмі не хочацца яе выключаць). вось, я нешто апошнім часам падсеў на Білі Тэлента ( - канадскі афігенны гурт). Я за гэты і мінулы тыдзень і так ужо няблага павучыўся: выцягнуў сярэдні бал на 8 ( а гэта ў Ляцэі вельмі нават і нічаво). калі б не было парачка тупых  нулёў па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі, то было б зусім крута. ну нічыво. усё адно, я ведаю, што гэта тупыя нулі, і яны абсалютна маіх ведаў не змяняюць і тым больш іх не характэрызуюць. ладно, нешто я завумно пачаў пісаці. не падобна да мяне.
***
мая сястра была на "алімпіядзе" (яна ў 3 класе) па нечым. ці то па ЧГДз, ці то па МРБ (Мая Радзіма Беларусь, калі хто не памятае. у мяне гэтае спалучэнне слоў такую настальгію навейвае)) ). Дык во. Яна (сястра мая) падыйшла да бацькі, каб праверыць, ці правільна яна адказала на адно пытанне. А пытанне было такое:
у якую птушку Бог ператварыў  жанчыну, якая не хацела даглядаць сваіх дзяцей? (з Бібліі) вар-ты адказаў: зязюля, бусел, і яшчэ нейкія іншыя. вы ўяўляеце сабе такое?!!! у Бібліі нідзе і ніколі такога НЕ БЫЛО!!!! Да чаго дакацілася наша адукацыя, што у алімпіядах змяшчаюць такія пытанні?!!!! гэта ж проста ... А ў дзяцей жа няма такіх бацькоў, якія могуць сказаць што нічога такога падобнага там быць не можа. Жах! Гэта ж наша дзяржава пад пакравіцельствам провославной церкві, почему же она тогда не отслежівает такіе вешчі? і не кажыце, што гэта дробязі, бо гадаванне нацыі пачынаецца з гадавання яе дзяцей!
***
на наступным тыдні 4 канцэрты, на якія я б хацеў схадзіць. Блін! дзе ж столькі грошай набярэшся?

Nov. 15th, 2007

людзі з парасонамі

(no subject)

Прывет) уявіце сабе, я не буду заганяцца і жаліцца на свой лёс)
быў сёння на афігіцельнам канцэрце "Барабанны біт". Карочэ, чувакі там рубалі па-поўнай) Там былі ўзнагароджанні тых, хто заняў нейкія месцы на конкурсе, які быў зраніцы. 2е месца заняў чувак, якому 16 год!! а ён рубаў, як не ведаю хто! гэташ трэба так. ну першае месца, здаецца заслужана далі: ён таксама выглядаў крута. выступалі ўсякія гурты, я запомніў толькі джазавы "Apple Tea" ("яблачны чай", як казала вядучая)), бо я яго ведаў раней. а не, яшчэ памятаю нейкі "стрэс" (там толькі барабаны). і барабаншчыка з Ляпіса) Ну кароча крута было. мне аж самому захацелася навучыццо граць) 3 гадзіны доўжыўся. потым як заўсёды на 81м да паўднёвага захаду і абратна з самай афігіцельнай дзевачкай, крутой басісткай і проста красавіцай)) (у сэнсе толькі да паўднёвага захаду з ёй, а абратна адзін)

а заўтра... ээ.. у ліцэй) буду спаць на ўроках

Nov. 3rd, 2007

soramna

(no subject)

Пытанне да дзяўчын:
што значыць для вас увага з боку хлапцоў?

Дапамажыце ніопытнаму маладому чылавеку)). Калі вы адкажаце, я... скажу вялікі-вялікі дзякуй)) дакладней напішу)

Ладна, змяняю пост, прачытаўшы каменты.Я недакладна напісаў, некаторыя не зразумелі.
Што вы б мелі  на ўвазе, калі б сказалі, што хочаце ўвагі з боку хлопца? (Можа так будзе больш зразумела)

Oct. 30th, 2007

кот спіць

(no subject)

Сёння хадзіў на канцэрт нямецкага джазавага гурта Fun Horns. Гэта было проста за-шы-бісь! я даўно ўжо не быў на такіх канцэртах. народу была поўная заля. не было ні кроплі вольнага месца.
Гурт утварыўся ў 1986 г. Два саксафона, трамбон і яшчэ нешта)) выпусцілі шмат альбомаў, кожны удзельнік мае іншыя праекты. і кожны проста афігенны прафесіянал.
было ўсё: спакойныя песенькі, жвавенькія)) на спакойных хацелася плакаць, на вясёлых - таньчыць. публіка проста... наогул, стаяла, крычала, свісцела, пляскала. ніякі Вайцюшкевіч не параўнаецца з такім зажыганнем. з дапамогай сваіх інструментаў яны могуць выдаць вам любы-найлюбейшы гук. чаго яны там толькі не выдавалі, каб нас развесяліць. гукі курыцы, асла, слана, ды каго заўгодна, размовы, крыкі (канешне ж інструментамі) і ўсё гэта з такім запалам. наладзілі сварку (вядома таксама толькі з дапамогай гукаў, але яна выглядала як сапраўдная). карацей, ішчо раз гавару: зашыбісь! тэхніка, прыгажосць... ооой, нет слоў)) дарэчы музыку самі пішуць.
пасля канцэрта яны раздавалі аўтографы. а ў мяне не было на чым пісаць. я хадзіў-хадзіў, думаў-думаў. а во падыходзіць некая дзевачка і просіць, каб я сфатаграфаваў яе з імі. а ў яе ў руках дыск і праграмка. я пытаюся: мо ў вас будзе лішняя праграмка? і не ведаю, мо я так паглядзеў на яе, але яна кажа: не... але давайце я вам сваю праграмку аддам! ( а на ёй ужо нават подпіс быў). ну я і ўзяў)) потым пазбіраў аўтографы ў астатніх.
а потым пайшоў правесці сібровачку дадому. яна мяне яшчэ на гарбатку запрасіла)) прыехаў дахаты толькі а палове на першую))карацей, афігець класны дзень быў! пабольш бы такіх))
па традыцыі не зрабіў на заўтра ўрокі)) двоечнік!)

Sep. 30th, 2007

tankian viasioly

(no subject)

Ніх сабе))
Вот и ваши организаторские способности: Вы сможете создать неплохую группу. Спокойно сможете выступать в клубах и даже на фестивалях...imageimage
Пройти тест


А на гэты тэст адказаў цалкам наўгад))) і што атрымалася:
Поздравляем!!! Вы - действительно много знаете.
Автор всячески поддерживает Вас.Знание имен, названия старых групп может быть не так уж и важны, но именно это и составляет основу музыкальной истории.В любом случае Вы молодец.
Пройти тест

)))))))

Sep. 16th, 2007

tankian z vokam

(no subject)

Пасту писаць часу няма. Во пару фотак з "акцыи", якую зрабили лицэисты (дакладней невяликая кучка лицэистау). Хаця, кали па-праудзе, мне спадабалася. Кали б было больш людзей, наогул крута было. Карацей аписваю. Рада лицэистау захацела зрабиць акцыю (цикава, што на яе у вынику прыйшло 2 чал. з самой Рады). И зрабили. Тольки кали б крыху больш арганизацыи и жадання самих лицэистау, яна б была нашмат лепшай. сабралися каля лицэю, пайшли у парк, дастали крэйдачки и малявали.да нас падыходзили усякия дзетки и дапамагали нам. проста, але прыкольна.можа быць гэта будзе на сайце Радыё свабоды (спадзяюся). пасля гэтага у мяне быщ вельми добры настрой. тыя, хто не пайшоу, вельми шмат згубили. я сур ёзна. у наступны раз не игнаруйце.

Aug. 26th, 2007

tankian z vokam

(no subject)

не магу чакаць... задзяўбала сядзець у баранах. ратуе толькі тэлефон, на якім ужо даўно нямашака грошай(, і кампутар. якія ўсёткі людзі малайцы, што прыдумалі мабільнік!)

Jun. 26th, 2007

балёнік

(no subject)

Няма часу пісаць. Дзякуй усім за выпускны! аказваецца часам можна нешта зрабіць, каб потым не думаць, як усё галіма атрымалася.)) я амаль атрымаў задавальненне. а яшчэ з мяне ёсць новы альбом Океана Эльзы. праўда я яго яшчэ ўсяго не паслухаў. так, толькі некаторыя песенькі. але ён мне спадабаўся. а яшчэ мне зусім не хапае часу, хоць выпускны даўно ўжо закончыўся. я хачу з'ездзіць дадому, але не ведаю калі. а зараз сяджу з сябрам, мы спрабуем разабрацца з грашыма, якія пазычалі адзін у аднога. нешта пакульшто нічога не атрымоўваецца. а. во. ужо атрымалася. я ўсё зразумеў. ну ўсё, людцы. поспехаў вам. з усімі, хто едзе ў польшчу, яшчэ сустрэнемся. а з астатнімі... такасама як-небудзь сустрэнемся.
не памятаю, як там ОЕ спявае, ну нешта накшталт гэтага: "Хіба хтось казав тобі що буде легко"
Хачу хутчэй дадому, каб можна было нармальна напісаць у ЖЖ) Пакуль

Jun. 18th, 2007

людзі з парасонамі

(no subject)

Ну вот и всё. Вы закрыли глаза, взмахнули руками и... Вы летели. И ничего вам больше было не нужно. Ни этот мир, ни эти люди, ни эта жизнь. Всё выше и выше, к небу. Вы летели и чувствовали, как за спиной вырастают крылья. Крылья, которые не дадут вам вернуться на землю.
Пройти тест

Jun. 5th, 2007

балёнік

(no subject)

Мне трэба рыхтаваць ангельскую, а я сяджу і гляджу футбол. Украіна - Францыя.я заўзятар Украіны. каб яна гэтых пранцузаў!..
і ўсёткі я тормаз. дарэчы, хто ведае, што па-беларуску 'тормаз' будзе 'гальмо'? ну дык во, ведайце. а 'тармазіць' - 'гальмаваць'.так што я гальмо, а не тормаз.

Jun. 1st, 2007

балёнік

няпрауда

Скорее всего Ваша фраза «Никогда не переставай улыбаться, даже если тебе грустно – кто-то может влюбиться в твою улыбку»
Пройти тест

May. 30th, 2007

балёнік

(no subject)

Божа мой. У брата зноў зьмясьціліся косткі, і яму ўжо другі раз зрабілі аперацыю па выпростваньні. Прычым усё адно засталося зьмяшчэньне.Нашыя шпіталі – гэта проста нешта жахлівае. Да таго ж бясконцыя рэнтген здымкі, чэргі і г.д. Хоць ты ў суд падавай на іх.
***
А мой іншы брат, стрыечны, у якога я жыву, папрасіў мяне паменш сядзець у інэце, бо вельмі шмат грошаў плоціць. мне так сорамна. я яго разумею… так што пакуль будзеце бачыць мяне радзей.(

May. 29th, 2007

aragorn

(no subject)

пашвэндаўся па Верхнім горадзе...пакуль яшчэ ёсць дзе.
гэтыя разбураныя будынкі так прыцягваюць да сябе.
разумею, што ў нас хутка не будзе Старога Менску.

May. 28th, 2007

aragorn

(no subject)

вой-вой-вой. ну й дзень сёньня. нават ня ведаю, што лічыць яго пачаткам. учорашні дзень плаўна перайшоў у сёньняшні падчас пісаньня рэферату. я дапісаў яго, надрукаваў, пераапрануўся і пайшоў на эляктрычку ў Менск. а на занятках я проста ўжо ня мог сядзець: вочы заплюшчваліся самі.
а зараз мазгі проста плавяцца. калі ехаў у мятры, мне захацелася адчыніць вакно і сесьці на падвоканьне. але потым я ўспомніў, што ў мятрах не бывае падвоканьняў.)
не ведаю, як рыхтавацца да экзаменаў. а зараз сяджу і слухаю новы альбом НРМ, я ўбачыў яго вельмі нечакана на БНФе, думаў, што ён выйдзе толькі празь некалькі месяцаў. ну ў прынцыпе, НРМ не змяніўся, які быў такі й застаўся. ну й файна.
я разумею, што не магу супрацьстаяць і паддаюся. я проста не магу, хоць і вельмі стараюся. а можа няма ў гэтым сэнсу? проста рабіць тое, што хочацца і ўсё?
галава хіліцца, але калі я зараз пайду спаць, то сённяшні дзень можна лічыць бессэнсоўным. прыйдзецца зноў збіваць сон кавай.
***
стукае ў галаве
музыка
па стале
разыходзіцца дрыгаценьне
і колькі гэта будзе
працягвацца
пакуль
сам не скончыш
***
ого, нічога сабе. А НРМ мацюкаецца.

May. 27th, 2007

людзі з парасонамі

(no subject)

Сёньня такі файны дзень. я рана ўстаў - а гэта ўжо добра. Схадзіў у царкву, сёньня была вельмі ўрачыстая Літургія, быў апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі, было вельмі шмат людзей і ,нягледзячы на ўсё гэта, вельмі малітоўная атмасфера, што бывае ў баранавіцкай парафіі Кірылы і Мятода вельмі рэдка.
Потым я даведаўся, што у "Szkole Polskiej", у якой я вучыўся 5 год (не на сталым навучаньні, а дадаткова), праходзіць "Święto szkoly", і я з радасьцю завітаў туды. Усё па-старому, усё тыя ж "Konkurs piosenki biesiadnej", "Konkurs recytatorski", p. Dyrektor, p. Magdalena Michalek, etc.
Нават сустрэў сваю былую суклясьніцу з звычайнай школы. Так прыкольна. Ты зьязджаеш, у цябе цалкам зьмяняецца жыцьцё. а потым прыязджаеш і чакаеш, як табе будуць таксама распавядаць, што ў іх новага, як зьмянілася жыцьцё, а ў іх усё тое ж самае, усё па-старому, і ты гэта ўсё ведаеш. І так цікава на ўсё гэта глядзець. Бачыў настаўніцу з Польшчы па польскай мове, таксама так прыемна. яна сказала, што я стаў нашмат горш размаўляць па-польску. :) а як жа, з нашай ліцэйскай польскай далёка ня пойдзеш, да таго ж цэлы год бяз практыкі. вельмі запрашала зайсьці ў пачатку лета, паразмаўляць. Файна, абавязкова зайду. суклясьніца таскама запрашала, у іх зара йдуць падрыхтоўкі да тэстаў.
Ой, супар. люблю так сустракаць былых знаёмых. :) бо ўспамінаецца толькі самае прыемнае. і заўсёды ёсьць пра што паразмаўляць.)
А мой брацік - той, што пакутнік - тут ледзь ня флэты наладжвае: да яго зара ўвесь час нехта заходзіць, хто цукерачкі падкіне, хто яшчэ чаго.
Столькі неплянаваных сустрэчаў і падзеяў у мяне на гэтым ўікэндзі.
Зараз амаль 6-я, а мне яшчэ нейк трэба перакласьці рэферат на 15 старонак.)Карацей, буду сядзець ноччу, а заўтра раніцою паеду. што ж зробіш? такое жыцьцё!
ЗЫ. А праз тыдзень ЛЕТА!

Previous 20

Advertisement

Customize